| (no subject) |
[Nov. 12th, 2009|07:36 pm] |
Хто-небудзь захварэў? Рабяты, я з вамі! У сэнсе, таксама хварэю. |
|
|
| Бусы |
[Nov. 9th, 2009|11:46 pm] |
Не пасьпела публіка нарадавацца навіной пра выпуск часныковых завушніц, яе "Белгазэта" паведамляе: "В детсадах воспитатели начали изготавливать для детишек чесночные бусы".
Чакаю вашых наватарскіх прапаноў па пашырэньні асартымэнту антыэпідэміялягічнай біжутэрыі. |
|
|
| Мір, май |
[Nov. 8th, 2009|01:42 pm] |
Прыкладна так выглядаў Мірскі замак у траўні. Рэстаўрацыя працягваецца, хаця і падыходзіць ужо да канца. Дабудоўваюць падсобныя памяшканьні, у каторы раз перасьцілаюць дарожкі і ставяць новыя ліхтары.
Перад замкам агарадзілі вялікую пляцоўку пад невядомыя мэты. Пад аўтамабільную стаянку?

( +10 ) |
|
|
| Mama - ja narmalna |
[Jul. 26th, 2009|09:12 pm] |
| [ | Current Location |
| | Warszawa | ] |
| [ | music |
| | daj darogu - chlopaki z terespolu | ] | Warszawa cudounaja. Kali hliadzisz na jaje z vakna kvatery u centry i pajadajesz fliaki u padvarotni na vakzalie. Pryvitannie, spadarstva, z Warszawy! A jaszcze Warszawa cudounaja, bo my z Taniuchaj zautra vyliatajem z aeraportu F. Chopina u Barcelonu. I adtyl budziem slac' vam pryvitanni.
P.S. Ah i jaszcze - Warszawa u 2 razy liepszaja za Vilniu. dada! |
|
|
| Рома Львінагалоўка |
[Jun. 16th, 2009|09:57 pm] |
Знаёмцеся - мой рыб Рома. Ён жыве ў шасьцілітровым акварыюме, любіць масажыравацца ў бурбалках аэракампрэсара і перадае вам прывітаньне. Мне падарылі яго на дзень народзінаў.
 |
|
|
| (no subject) |
[Jun. 7th, 2009|10:41 pm] |
| [ | music |
| | сансара - я.л.ю.б.л.ю.т.е.б.я | ] | Хлопчыкі налева, дзяўчынкі направа
 |
|
|
| Біенале |
[Jun. 4th, 2009|08:52 pm] |
Спадабаўся Селяшчук з плясмасавымі сэрцамі. Вось "Усход і Захад".

( +4 ) |
|
|
| mustgo, 3-6 чэрвеня 2009 |
[Jun. 2nd, 2009|04:26 pm] |
 Беларускі павільён 53-й Вэнэцыянскай біенале. Схадзіць трэба абавязкова, хаця б таму, што "ўпершыню ў Беларусі будзе праведзеная спроба маштабнай і пасьлядоўнай прэзэнтацыі актуальнага беларускага мастацтва". Ну ці хаця б, каб паглазець на ўдзельнікаў: Глёбуса, Клінава, Лянкевіча, Селіханава, Цэсьлера, an angelico group.
Больш пісаць ня буду. Праграма і усё астатняйе ёсьць на partal.by
А яшчэ для выставы валянтэры патрэбныя |
|
|
| Беразіно |
[Jun. 1st, 2009|07:18 pm] |
У Беразіно надзвычай утульная галоўная плошча. Квадратная, маленькая, прыкладна 50 х 50 м. З аднаго боку плошчы знаходзіцца дом ураду, далей - пошта, "Белтэлекам", універмаг, дом культуры, дом быту, гасьцініца і рэстаран. Адчуваю сябе ў цэнтры мясцовага космасу.
P. S. Як бачыце, на "Белтэлекаме" ў Беразіно ўсё ў парадку зь беларускай раскладкай. ііііўўўўў
P. P. S. І навальніцы ў нас сёньня не было. |
|
|
| Цэнтнэр відэа |
[May. 30th, 2009|11:03 pm] |
У "Цэнтры відэа" ў "Сталіцы" адчуваеш сябе як дома - мяккія шырокія канапы, ня больш за 10 чалавек у залі, удвох займаем цэлы шэраг. Дагэтуль быў там толькі на паказах "Кінаграні" год назад - тады ў маленькую залю набілася вельмі шмат народу і было дужа цесна і душна. Будзем хадзіць у "Цэнтар відэа" часьцей, дакладна. |
|
|
| Belamusic' 09 |
[May. 27th, 2009|08:53 pm] |
| [ | music |
| | Ундервуд - Мой маленький мозг | ] | "А потом вышли НейроДюбель. В сравнении с предыдущими это был бальзам на сердце. НО рано мы радовались. Первую песню мы прыгали со всеми. А потом пришли люди ( или недолюди), обожающие слэм( вроде это так называется). Куча пьяных мужиков устроила бедлам. Кто-то был в каске, кто-то в шляпе. Они тупо пихались. Пихали всех вокруг. Нас спасла перегородка и двое парней, которые закрывали нас и отталкивали этих урод. МЕнты же спокойной стояли за перегородкой и смотрели на это. Ужос. Мне отбили спину, оттоптали ноги. Я ненавижу НЕйроДюбель. Какое-то быдло(видно солист) что-то орал в микрофон. А толпа под припевы фиг знает что выделывала."
( две уроды пад катам ) |
|
|
| любоў і спорт, згушчонка і футбол |
[May. 25th, 2009|11:04 pm] |
Да бабулі не хадзі, схадзі на Гугла, каб даведацца што паняцьці "лепшая згушчонка ў сьвеце" і "горад Глыбокае" ў прынцыпе тоесныя. Хай жа глыбоцкія футбалісты ня толькі ганарацца дасягненьнямі айчыннай малочна-кансэрвавай прамысловасьці, а і нясуць гордае імя ГЛЫБОЦКАЙ ЗГУШЧОНКІ.
 |
|
|
| травень |
[May. 1st, 2009|04:00 pm] |
| [ | music |
| | люк - митхун чакраборти | ] |
 |
|
|
| падземныя |
[Apr. 18th, 2009|11:25 pm] |
 Зараз праводзіцца ацэнка талчкоў па шкале Рыхтэра |
|
|
| Як ўратавацца ад пахмельля |
[Jan. 19th, 2009|09:47 pm] |
| [ | music |
| | Адзіс-Абеба - Вася | ] | Правiла чатырох "п", паспаць, пасраць, памыцца і пажраць. |
|
|
| Масты |
[Dec. 13th, 2008|06:18 pm] |
У горадзе Масты адна гасьцініца. Называецца яна "Масты".
Душ у гасьцініцы таксама адзін і знаходзіцца на першым паверсе. Адміністратару трэба заплаціць Br1410. За гэта ён выдае ключ ад душа і робіць пазнаку ў пэрсанальнай картцы пастаяльца - "душэўная душавая аўра +1".
Да ключа прывязаная піўная адкрывашка. Цікава для чаго? ***
Затое мастоў у Мастах два! |
|
|
| гарадзкія |
[Dec. 13th, 2008|06:13 pm] |
Мне вельмі хацелася б быць Пітам Паўлавым і запісаць першы альбом "Гарадзкіх".
Наскрозь прапітаны эстэтыкай каханьня і пахам побытавага экзістэнцыяналізму. Альбом атрымаўся вельмі асабовым, інтымным, таму яго так прыемна слухаць. Піт Паўлаў казаў у інтэрвію "Гэта пра мяне, яны [тэксты] характарызуюць мяне больш, чым усё астатняе".
Між іншым, прэзэнтацыя дыска адбылася 7 лістапада 2003 (у дзень нараджэньня Піта Паўлава) ў "Рэактары". Кошты на квіткі былі проста сьмешнымі - 4 тыс.!
 |
|
|
| гарады |
[Dec. 5th, 2008|05:46 pm] |
Па сваёй працы мне выпадае зараз шмат вандраваць. Вось прыяжджаю ў Менск з камандзіроўкі на 2-3 дні - і назад, з галавой у працу. У Полацак, Барысаў ці яшчэ куды. У гэтым канешне ёсьць пэўная доля складанасьцяў з-за пастаяннай адсутнасьці ў Горадзе Сонца.
Бліжэйшыя паўтары тыдні - у плянах Масты. Працую.
Ну, а калі б уявіць, што "я ў кіно", то апынуўся бы я ў "Магістралі 60". Памятаеце, там рудавалосы дзівак з трубкай для паленьня А. Ж. Грант (One Wish Grant) выконвае чужыя жаданьні самым крывым чынам. Недзе на другім курсе унівэра я марыў пра тое, каб наведаць усе райцэнтры Беларусі. Мары збываюцца, і вось перад вачыма паўстае шэраг гарадоў з тыповымі дамамі ўраду).
Карацей, з заўтрашняга дня прыйдзецца распачаць расповеды пра свае гарады. На чарзе гарады-карпарацыі - Жодзіна і Бярозаўка. |
|
|
| (no subject) |
[Nov. 5th, 2008|12:38 pm] |
|
А я у Вiльнi.Hello, hello! |
|
|
| праца |
[Oct. 19th, 2008|10:50 pm] |
Заўтра зьяжджаю ў Полацак на тыдзень. Рабяты, у мяне такая праца зараз - езьдзіць на тыдзень-два ў розныя гарады.
Ну, для затравачкі - музЗло пра Полацак і пра таварыша генэрала ў выкананьні савецкага барда Візбара. Cкачаць (real audio file)
Этот город называется Полоцк, Он войною на две части расколот, Он расколот на две части рекою, Полной тихого лесного покоя.
Словно старец, он велик и спокоен, Со своих на мир глядит колоколен. К югу узкие поля убегают, Белорусская земля дорогая.
О так от! |
|
|
| (no subject) |
[Oct. 15th, 2008|08:25 pm] |
| [ | Current Location |
| | Менск | ] | выкупіў увесь сэктар на матч Беларусь - Англія
 |
|
|
| Магілёў - праекты |
[Jul. 20th, 2008|12:21 am] |
"Служение интересам и запросам "Заказчика", повышение благосостояния предприятия, а следовательно и каждого нашего работника - главная задача коллектива могилевского ЗАО СТРОЙПРОЕКТИНВЕСТ".
Калі гэтая езуіцкая карпарацыя дарвецца да рэалізацыі сваіх праектаў, то па колькасьці аб'ектаў хай-так на адзінку плошчы ў Магілёве пераўзыдзе Менск у 2 разы, а астатнія абласныя цэнтры - як мінімум у пяць!
 Рэканструкцыя будынка "Белтэлекама", вул. Піянэрская. Вельмі нават сымпатычна. ( іншыя праекты, 450 Кб...>>> ) |
|
|
| (no subject) |
[Jul. 4th, 2008|03:22 pm] |
ну вось толькі з'ехау ва украіну... любыя мае, напішыце, што ва усіх усё добра. |
|
|
| (no subject) |
[Jun. 30th, 2008|05:33 pm] |
| [ | Current Location |
| | minsk | ] |
| [ | music |
| | yeah yeah yeahs | ] |

здыму двухпакаёвы рай з санвузлом і кухняй, альбо адзін пакой у 2-3-пакаёвай кватэры. можа ў каго што-небудзь такое як раз завалялася? |
|
|
| viasnaletto |
[May. 29th, 2008|02:13 pm] |
Дапісаў дыплёмную работу "Геаграфічныя зрухі сыстэмы сельскага расьляленьня Магілёўскай вобласць 1959-1999 гг.". Засталося абараніцца 10 чэрвеня - і я дыплямаваны спэцыяліст.
А пасьлязаўтра буду ў Львове. Вось тут:

Далей - па абставінах - альбо ў Карпаты, альбо на Чорнае мора. А такім быў Львоў 2 гады назад |
|
|
| зіна |
[Apr. 14th, 2008|01:09 am] |
 Сябра аддае пацучка Зіну. Пацучок проста цудоўны, мяркуйце самі: не храпіць, на гаспадара амаль ніколі ня пісаецца, не разборліва ў ежы, навучана піць піва. Забірайце, а то зь ëю будзе тое ж самае |
|
|
| трактарнае |
[Apr. 13th, 2008|08:15 pm] |
Віетнам, нацыянальная валюта - донг. На купюры 200 донгаў - трактар МТЗ-50, які выпускалі ў 1950-60-я гг.
 |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|