tumash (tumash) wrote,
tumash
tumash

Без візы ў Беларусь на 5 дзён? Ці верыце вы ў гэта?

Проста сенсацыныя навіны прыходзяць з палёў ад Мініспорту і турызму:

«Адна з перашкодаў развіцця турызму - візавы рэжым. Праца ідзе фрагментамі - адмененыя візы для наведвання Белавежскай пушчы, днямі быў падпісаны аналагічны указ аб Аўгустоўскім канале. Бязвізавы рэжым ужо працуе для грамадзян Ізраіля, Катара, ААЭ і Кітая. Гэта невялікія фрагменты, на якіх адпрацоўваецца сістэма. Цяпер у Савеце міністраў ляжыць праект дакумента, дзе разглядаецца магчымасць адмены віз для грамадзян 80 краін, паспяховых з пункту гледжання міграцыйнай палітыкі. Я спадзяюся, на працягу некалькіх месяцаў гэты дакумент будзе падпісаны», - заявіў намеснік Міністра спорту і турызму Міхаіл Партной.

Пакуль мы чакаем вынікаў "на працягу некалькіх месяцаў", можна зірнуць на карцінкі з вікіпедыі - візавыя патрабаванні Беларусі і Грузіі, такія розныя, як і колькасць турыстаў:

Беларусь - 300 тыс. турыстаў (2015) [1]


Грузія - 5,8 млн. турыстаў (2015) [2]
Tags: novisa
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments