December 26th, 2017

sitting

Безвізавы Брэст

Ваўваўваў!
Добрая навіны, на якія СМІ ўжо намякалі апошнія пару тыдняў адбылася. І нават у значна большым памеры, чым я чакаў.

Гродзенскі безвіз пашырылі з 5 да 10 дзён і, што самае галоўнае, значна пашырылі геграфію.
Калі раней зона ахоплівала толькі палову Гродзенскага раёна, то цяпер - увесь раён цалкам. А таксама - плюс Свіслацкі раён, Камянецкі, Пружанскі, Жабінкаўскі і Брэсцкі раён уключна з Брэстам.
Аэрапорты Гродна і Брэста таксама знаходзяцца ў бязвізавай зоне. Значыць, хаця б патэнцыйна, можна арганізоўваць авіярэйсы.

Такімі тэмпамі праз год безвіз пашыраць на ўсю Брэсцкую і усю Гродзенскую вобласць.)



*Чырвоным колерам - новая зона бязвізу, зялёным - зона, якая дзейнічае зараз.