September 3rd, 2019

sitting

Параўнальнае

Чарлі, мой калега-брытанец, вярнуўся з Брукліна. У яго там жыве маці. Слова за слова - і я зразумеў, што Бруклін - гэта не нешта кшталту Серабранкі ці Малінаўкі, як я заўжды сабе ўяўляў, а нешта значна большае.

Тады я намаляваў карту, дзе сумясціў Менск і Бруклін. І яны аказаліся аднолькавага памеру. Такое нечаканае для мяне адкрыццё.

* Некаторыя раёны Брукліна: Мідвуд - там вырас Вудзі Ален, Коні Айленд - райн атракцыёнаў, Брайтан Біч (тут тлумачэнні лішнія). Вось, дарэчы, Брайтан аказаўся дастаткова кампактным - як палова Чыжоўкі.

Ну, і каб два разы не ўставаць, Цэнтральны Парк я таксама наклаў на Менск. Таксама ўражвае - паласа шырынёй ад праспекта Скарыны да Ульянаўскай і даўжынёй ад Вакзала да ЦУМа!