tumash (tumash) wrote,
tumash
tumash

Быхаўскі замак - спроба рэканструкцыі

Пачынаецца рэстаўрацыя Быхаўскага замка. Абяцаюць справіцца да 2018 года, а сёлета да восені прэзентаваць дзве адрэстаўраваныя вежы.
Мне вельмі да спадобы гэтая ідэя. Я паспрабаваў зрабіць рэканструкцыю, як ён мог бы выглядаць па заканчэнні працаў.

Зараз замак літаральна рассыпаецца на кавалкі. Такім ён быў у сакавіку 2010, калі мы вандравалі ў Быхаў з oldmah'ам.

Быхаўскі замак, рэстаўрацыя / Быховский замок, реставрация / Bychau castle, renovation

А так ён можа выглядаць у выніку рэстаўрацыі. Я пафарбаваў замак у тэракотавы колер, накрыў дах дахоўкай, па дарозе мадэрнізавана і наваколле: высечаныя дрэвы, брук замест асфальту, дыхтоўныя парэнчы на мосце.
Быхаўскі замак, рэстаўрацыя / Быховский замок, реставрация / Bychau castle, restoration

Гэта не дакладная гістарычная рэканструкцыя, а спроба ўявіць, як магло бы быць. Я выкарыстоўваў рэканструкцыю Чантурыі з кнігі Ткачова і вядомы макет.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments