sitting

Хрыстос прызямліўся ў Гародні!

Дзіўна, што самая вялікая навіна звязаная з аблягчэннем візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС не стала топавай, учора і сёння пра яе пісалі мімаходзь. Я ж стараюся сачыць за працэсам сачыць і нават часам прымаю ў гэтым пасільны ўдзел.

Дарэчы, было і незразумела, што маецца наўвазе пад тэрыторыяй Аўгустоўскага парка. Я сам учора спрабаваў знайсці гэты ўказ №318 на Нацыянальным прававым партале pravo.by, яго там не было. Не губляючы надзеі, перыядычна заходзіў туды на працягу дня - і вось. У мяне на руках тэкст указа № 318. Цяпер ужо афіцыйна мы можам прачытаць, што ў зону парка ўваходзіць і само Гродна, і некалькі сельсаветаў Гродзенскага раёна.



Па-хуценькаму намаляваў карту. Зялёнём колерам - цэнтры сельсаветаў, чырвоным - памежныя прапускныя пункты. Паколькі геаграфічных межаў сельсаветаў я дакладна не ведаю, то звяраўся па спісе вёсак. Контур можа быць не зусім дакладным (але нам жа зараз для нагляднасці трэба).



Што ж, сябры, віншую! Хочацца спадзявацца на далейшае пашырэнне Гродзенскай практыкі.
sitting

EW-254PA

Пры прэзентацыі новай ліўрэі World of Tanks СМІ пісалі:
"Першы свой рэйс брэндаваны борт зробіць па маршруце Мінск-Масква-Мінск і будзе актыўна лётаць да 8 жніўня. Затым яго адправяць у Вільню, дзе салон абновяць ў адпаведнасці з новым чынам."

І праўда, учора EW-254PA пераляцеў у Вільню, і пасля гэтага вылетаў не рабіў. Значыць, хутка чакаем прэзентацыю салона.

sitting

EW-455PA

З'явіліся фотачкі самалёта EW-455PA ў новай ліўрэі "Белавіі". Што ж, паглядзім, што гэта за самалёт і дзе ён зараз знаходзіцца.


(c) https://www.instagram.com/jenschuld/



Гэта абсалютна новы самалёт, учора ён здзейсніў кароткі 34 хвілінны пералёт Seattle - Moses Field.
Можна даведацца, што аэрапорт Сіетла - Boeing Field, BFI - тут адбываецца фінальная падрыхтоўка новых самалётаў перад адпраўкай кліенту. Тут у тым ліку знаходзіцца і ангар, дзе фарбуюць самалёты. Аэрапорт Moses Lake (Grand Country International Airport) выкарыстоўваецца "Боінгам" для тэставых палётаў.
Працягваем сачыць, калі EW-455PA паляціць у кірунку да Беларусі.
sitting

DRIEDCRUST

У нас на сайце з'явіліся новыя рэчы - інтрэр'ерныя постэры на картаграфічную тэматыку, асабліва мілую выпускнікам геафака.
Ад самага пачатку мы прыдумалі даваць назвы нашым таварам, жартаўліва перакладуючы на англійскую назвы мінскіх раёнаў. І тут мы не адыходзілі ад традыцыі і назвалі іх DRIEDCRUST. Адгадаеце што за раён?)

DRIEDCRUST 1

Collapse )
sitting

Гегард

Два тыдні назад з'ездзілі у Арменію (пакуль гэта не стала мэйнстрымам). Як раз скончылася красавіцкае абвастрэнне ў Нагорных Карабаху, а ліпеньскі захоп паліцэйскага ўчастка яшчэ не адбыўся. Амаяк Акапян і Іскуі Абалян натхнялі нас на паездку, сама Арменія радавала спелымі чарэшнямі, горным паветрам і шматлікімі белымі "Нівамі".

***

У ходзе экспедыцыі ва ўнутраныя раёны краіны быў наведаны манастыр Гегард - "унікальнае архітэктурнае збудаванне ў Катайскай вобласці, размешчанае ў цясніне горнай ракі Гохт (правы прыток р. Азат), прыкладна ў 40 км на паўднёвы ўсход ад Ерэвана. Манастыр унесены ЮНЕСКО ў спіс аб'ектаў сусветнай культурнай спадчыны. Галоўная капліца пабудаваная ў 1215 годзе."



Такая фось афіцыйная інфармацыя, якую можна паспяхова забыць - пра гэта вы пачытаеце ў вікі, а прыгожыя фоткі пабачыце ў іншых жж. Я ж запрашаю паглядзець на шыкоўныя надпісы на сценах у стылі "тут быў я":

1839 год, Егор! 1840, Рома!

Collapse )
sitting

Што глядзець?

Зноў паспрабую падзяліцца цікавай праграмай для прагляду.

На гэты раз - "Большая рыба". Гэта серыя інтэрв'ю, якія вядзе саліст J-морса Ўладзімір Пугач. Вострыя пытанні пра творчасць і палітыку, алкаголь, "рускі мір" і патрыятызм.
Алег Скрыпка разважае пра Вялікае княства Літоўскае, Кулінковіч распавядае пра сваё навучанне ў ПТВ на сантэхніка, Саладуха - пра свой камерцыйны поспех, дзякуючы таму, што ён абзваньвае дырэктароў прадпрыемстваў і запрашае іх купіць квіткі. Дарэчы, інтрэрв'ю з Вольскім Пугач вядзе на беларускай мове, нечакана.

Вось усе даступныя зараз 6 выпускаў:

Алег Скрыпка

Collapse )
sitting

Belavia (World of Tanks Livery)

Дарэчы праз flightradar можна пасачыць за самалётам "Белавіі" ў ліўрэі World of Tanks і даведацца пра яго ўзрост.
Такім чынам, Boeing 737-3Q8 выпушчаны ў 1993 годзе. Учора прыляцеў з Астравы, дзе яго фарбавалі. А сёння зрабіў першы пасажырскі рэйс у новай афарбоўцы ў Маскву, вярнуўся ў Мінск і зараз знаходзіцца ў небе па дарозе ў Гановер.



UPD
Collapse )